-
Notifications
You must be signed in to change notification settings - Fork 19
Дадатак (дыяграмы)
PDF-файл: Doika v1.2 - Дыяграма кантэксту сістэмы.pdf
Дыяграма кантэксту сістэмы адлюстроўвае, з якімі знешнімі сістэмамі і суб'ектамі наша Doika абменьваецца дадзенымі. Дыяграма апісвае характар гэтых дадзеных і паказвае кірунак іх руху. Дыяграма НЕ паказвае паслядоўнасць абмену дадзенымі.
PDF-файл: Doika v1.2 - Дыяграма варыянтаў выкарыстання.pdf
Дыяграма варыянтаў выкарыстання паказвае ўсе магчымыя варыянты выкарыстання - дыскрэтныя дзеянні з сістэмай, якія нясуць канечную карысць для карыстальнікаў. Тут паказаныя таксама сувязі паміж варыянтамі выкарыстання і патрэба задзейнічання другаснага актора (тут bePaid) для выканання пэўных варыянтаў выкарыстання.
PDF-файл: Doika v1.2 - Схема базы дадзеных.pdf
Схема базы дадзеных паказвае ўсе табліцы БД Doika, сувязі паміж імі праз ключы і множнасць гэтых сувязяў. Звычайна схема БД выконваецца як ERD, але ў дадзеным выпадку намаляваная ў стандарце UML.
PNG-файл: Doika v1.2 - Працэс ахвяравання праз банкаўскую картку.png
Дыяграма працэсу паказвае паслядоўнасць дзеянняў усіх дзеючых асобаў (карыстальнікаў, сістэмаў, кампанентаў...) падчас выканання нейкага канечнага карыснага дзеяння з сістэмай. На дадзенай дыяграме паказаны ход галоўнага варыянта выкарыстання Doika - ахвяравання праз банкаўскую картку.